Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 Віншуем

17 красавіка 2019 годаадбылася краязнаўчая гульня «Кузня гарадзенскіх славутасцяў» ў адкрытым інтэлектуальным клубе «Паходня ісціны» Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя А.Макаёнка. Імпрэза была прымеркавана да185-годдзя Гродзенскай губернскай мужчынскай гімназіі. Напачатку старшыня клуба, знакаміты гарадзенскі краязнаўца Алесь Пятровіч Госцеў распавёў пра гісторыю стварэння гімназіі, архітэктурныя асаблівасці будынка, сузор’е знакамітых выкладчыкаў і выпускнікоў. Далей пачалася напружаная барацьба падчас краязнаўчай гульні«Кузня гарадзенскіх славутасцяў», у якой спаборнічалі навучэнцы гандлёвага і політэхнічнага каледжаў, гімназіі № 3, СШ № 15, 20. Гульня была падрыхтавана па форме «Дзе логіка?», якую бліскуча правёў намеснік старшыні клуба, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы Віталь Рыгоравіч Карнялюк. Заданні былі няпростыя, спаборніцтва – нялёгкае.
Каманда каледжа у складзе
Антошчанкі М. (гр. ПЗТ-31),
Гайдука Я. (гр. ПЗТ-31),
Кузьміцкай Э. (гр. ПГБ-101),
Малодкінай А. (гр. ПГБ-101),
Маркевіч К. (гр. ПГБ-101)
заняла ганаровае 3-е месца.
Кіраўнік каманды Лешчык А.Д.
Шчырыя словы падзякі за падтрымку Добрук Людміле Францаўне.