Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 Тыдзень роднай мовы

 Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве і ў сне.

(Янка Купала)

Тыдзень роднай мовы (у межах тыдня цыклавой камісіі гуманітарных дысцыплін) распачаўся 21 лютага, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

На працягу ўсяго дня праходзіла бяспройгрышная латарэя “Гавары са мной па-беларуску” для навучэнцаў і супрацоўнікаў каледжа. Вядучыя прапаноўвалі перакласці рускія словы на родную мову. Тыя, хто сумняваўся ў перакладзе, маглі упэўніцца, заглянуўшы ў руска-беларускі слоўнік. Усіх чакаў салодкі пачастунак.



У бібліятэцы (корп. 1 і 2) адбылася літаратурная выстава, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы і Я.Коласа, «Песняры зямлі беларускай».



З мэтай папулярызацыі беларускай мовы супрацоўнікі каледжа паўдзельнічалі ў Гродзенскім абласным дыктанце. Сёння пісалі тэкст “Музей паэта” паводле Аляксея Кулакоўскага, прычвечаны юбілею Янкі Купалы.