Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 Год гістарычнай памяці

 

22 лютага ўсе мерапрыемствы Тыдня роднай мовы

(у межах тыдня цыклавой камісіі гуманітарных дысцыплін)

былі прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Навучэнцы груп першага курса прынялі ўдзел у гістарычным падарожжы

«Ні пыл вякоў, ні час не перашкода, калі нашчадак з продкам заадно…».

Першакурснікі падрыхтавалі паведамленні пра гістарычныя месцы Гродзенскай вобласці на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах. Выступленні суправаджаліся цікавымі прэзентацыямі і нават фільмамі. Маршрут падарожжа можна бало прасачыць на гугл карце анлайн.

У намінацыі ”Аратарскае майстэрства” лепшым быў прызнаны навучэнец групы ТАР-61 Лахоня Ваня;

у намінацыі “Лепшая прэзентацыя” – Касміна Дар’я, гр.ПЗТ-38;

у намінацыі “Самая крэатыўная” – Макей Дар’я, гр.ПЗТ-38;

у намінацыі “Лепшы гістарычны маршрут” – Сцяпанава Аліса, гр.АГБ-25 ;

у намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” – Саковіч Насця, гр.БСК-45.