Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 Гавары са мной па-беларуску

 "Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты -- мова"

(Алесь Разанаў)
 
Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!" у каледжы распачаўся бяспройгрышнай латарэяй “Гавары са мной па-беларуску” для навучэнцаў і супрацоўнікаў каледжа. Вядучыя прапаноўвалі перакласці рускія словы на родную мову. Тыя, хто сумняваўся ў правільнасці адказу, маглі ўпэўніцца, заглянуўшы ў руска-беларускі слоўнік.
Усіх чакаў салодкі пачастунак.