Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 Спазнай Беларусь

 “Культура нацыі без культуры

 роднай мовы - нонсэнс, бяссэнсіца”

(Ніл Гілевіч)

 

У рамках Тыдня роднай мовы ў бібліятэках каледжа (корп. 1 і 2) арганізавана тэматычная выстава “Як ты дорага мне, мая родная мова!“, дзе былі прадстаўлены матэрыялы па гісторыі станаўлення беларускай літаратурнай мовы, выданні беларускіх класікаў розных часоў, а таксама кнігі пра наш горад Гродна ў вершах і песнях. Падрыхтавалі выставу загадчык бібліятэкі Дарошчык С.І. і бібліятэкар Фанга Ж.І.

 

На інфармацыйнай гадзіне першакурснікі каледжа праверылі свае веды пра Беларусь ў анлайн-апытанцы “Спазнай Беларусь”. Лепшымі знаўцамі нашай Радзімы (набралі па 100 балаў) сталі навучэнцы Карабовіч Андрэй, Арончык Уладзіслаў, Шлык Мікіта (гр. ПГБ-113); Юрэвіч Дзяніс, Духовіч Ягор (гр.АЭП-35); Каленка Дар’я, Котусеў Данііл (БСК-46); Скаскевіч Ксенія (гр.БДА-17).

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!!!