Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 “Я нарадзіўся ў Беларусі i так, як маці, гавару” (С. Грахоўскі)

 “Я нарадзіўся ў Беларусі

i так, як маці, гавару”

(С. Грахоўскі)

 

21 верасня ў межах Тыдня роднай мовы Драбышэўская Наталля Мікалаеўна запрасіла ўсіх на фальклорны фэст “Мова родная – мова модная”. Навучэнцы даведаліся шмат цікавага пра народныя святы, паўдзельнічалі ў гульнях, паспявалі беларускія песні, патанцавалі і нават паваражылі.

Навучэнцы каледжа – творчыя асобы. Яны прэзентавалі віншавальныя паштоўкі з пажаданнямі роднай мове. Паштоўкі атрымаліся цудоўнымі! Лепшымі журы прызнала паштоўкі Шанько Анастасіі (гр.АГБ-26) і Грыцэль Вікторыі (гр. АГБ-23).

Увесь дзень Тыдня роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Я нарадзіўся ў Беларусі i так, як маці, гавару“. Такую ж назву меў і конкурс чытальнікаў вершаў сярод навучэнцаў каледжа. Чыталі на памяць вершы беларускіх паэтаў пра родную мову. Першае месца атрымала Скорб Дзіяна (гр.БСК-45) і Тарасюк Златаўласта (гр.АГБ-24); другое – Кузьміцкая Анжаліка (гр.ПЗТ-41), Дзейка Анастасія (гр.ПГБ-113), Бавулін Мацвей (гр.ПЗТ-40); трэцяе – Шмык Мікіта (гр.ПГБ-113), Шарлан Мікіта (гр.БДА-17), Хомчык Ксенія (гр.ПГБ-111).

ДЗЯКУЕМ УСІМ ЗА ЎДЕЛ І ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!