Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 “Мова – гэта ключ да дзвярэй у свет...” В. Каваленка

 

“Мова - гэта ключ да дзвярэй у свет...”

(В. Каваленка)

 

24 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы ў бібліятэцы каледжа (2-і корпус) адбылася літаратурна-музычная вечарына “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю беларускіх пісьменнікаў Я.Купалы і Я.Коласа. Першакурснікі даведаліся пра новыя факты з біяграфіі знакамітых песняроў, прачыталі свае ўлюбёныя вершы гэтых паэтаў, паслухалі песні на словы Я.Купалы і Я.Коласа. Напрыканцы мерапрыемства былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсаў чытальнікаў вершаў і віншавальных паштовак.

Завяршыўся Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” у каледжы гастранамічным фэстам “Сардэчна запрашаем”. Вельмі прыемна, што нашы навучэнцы не толькі добрыя знаўцы роднай мовы, але і выдатныя кухары беларускіх страў. Вочы разбягаліся ад шматлікіх страў, якія былі не толькі эстэтычна прыгожымі, але і неверагодна смачнымі. Чаго тут толькі не было: пірог “Мой родны кут”, кнышы “Смачныя”, тварожнікі, кошычкі “Сялянскія”, піражкі “Ад матулі”, чачоха, пірог “Яблыкі ў золаце”, кураня ў цесце, баравічкі, кексы “Журавіны”, дзьмухаўцы, шчучынскія бліны… Немагчыма было выбраць лепшую страву, таму ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты на атрыманне выдатнай адзнакі па адным з прадметаў гуманітарнага цыклу.

Вашай увазе прапануем адзін з рацэптаў, якім найчасцей цікавіліся і навучэнцы і настаўнікі, каштуючы стравы.

Кураня ў цесце (гатавалі Ларгіны Дзяніс і Максім, гр.ТАР-63)

Для цеста спатрэбіцца:

Мука-600гр.

Дрожджы сухія-6гр.

Соль-9гр.

Цукар-45гр.

Расліннае масла-30гр.

Паляпшальнік цеста-6гр.

Вада-300мл.

Начынне:

Курыца вэнджаная-220гр.

Грыбы марынаваныя-140гр.

Цыбуля смажаная-170гр.

Перац

Зеляніна

Яйка-1шт.

ДЗЯКУЕМ УСІМ ЗА ЎДЗЕЛ У ТЫДНІ РОДНАЙ МОВЫ!!!