Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 Дзень роднай мовы

 Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы навучэнцы каледжа распачалі працу над праектам “Шляхі-дарогі роднага краю”, мэта якога – прыцягнуць увагу моладзі да беларускага слова, выхоўваць пачуццё павагі да культуры нашай краіны.
У межах праекта трэба было:

1. знайсці ў сваёй мясцовасці вуліцу, названую ў гонар беларускага пісьменніка альбо пісьменніка, які нарадзіўся ў Беларусі;
2. зрабіць фотаздымак-сэлфі на фоне шыльды з назвай вуліцы;
3. падабраць выказванне гэтага пісьменніка пра мову, беларускі народ ці пра Радзіму;
4. сабраць фотаздымкі навучэнцаў у калаж.

21 лютага 2023 года адбылася прэзентацыя праекта “Шляхі-дарогі роднага краю”. Было вырашана працягнуць працу над праектам.

Калі ў вашым горадзе, пасёлку ці вёсцы ёсць вуліца, якая носіць імя беларускага пісьменніка, – рабіце сэлфі на фоне шыльды і дасылайце фота нам. Не забывайце пазначаць, у якой мясцовасці зроблена фота. 

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!

Дасылайце свае фота і выказванні на пошту кіраўніка праекта (Добрук Людміла Францаўна) luda.dobruk@gmail.com