Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 20 лютага 2024 года ў другі дзень Тыдня цыклавой камісіі выкладчыкаў гуманітарных прадметаў навучэнцы першага курса разам з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Добрук Людмілай Францаўнай прэзентавалі праект “Шляхі-дарогі роднага краю...”

20 лютага 2024 года ў другі дзень Тыдня цыклавой камісіі выкладчыкаў гуманітарных прадметаў навучэнцы першага курса разам з выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Добрук Людмілай Францаўнай прэзентавалі праект “Шляхі-дарогі роднага краю...” (Вуліцы гарадоў, названыя ў гонар беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў). Ідэя стварэння праекта была задумана ў мінулым навучальным годзе, незадоўга да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Ажыццявілі гэтую ідэю навучэнцы 1 курса. Мэта праекта: даследаваць этымалогію вуліц гарадоў і мястэчак Беларусі, названых у гонар беларускіх пісьменнікаў і дзеячоў.