Гродненский государственный политехнический колледж

ул. Советских пограничников 2, тел. (8 0152) 393602, e-mail: polyteh@tut.by

 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў межах Тыдня цыклавой камісіі выкладчыкаў гуманітарных прадметаў навучэнцы каледжа паўдзельнічалі ў квізе “Ведай беларускую мову”

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў межах Тыдня цыклавой камісіі выкладчыкаў гуманітарных прадметаў навучэнцы каледжа паўдзельнічалі ў квізе “Ведай беларускую мову”. Хлопцы і дзяўчаты з азартам адказвалі на цікавыя пытанні пра беларускую мову, адгадвалі загадкі-жарты, рэбусы, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.





Навучэнцы і супрацоўнікі  ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж” прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Пісалі тэкст “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, сваім зместам скіраваны на ўшанаванне подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.




Завяршыўся Тыдзень ЦК выкладчыкаў гуманітарных прадметаў філалагічным квэстам «Беларусь – краіна са знакам якасці» сярод навучэнцаў першага курса. Дзеці праходзілі выпрабаванні на якасць сваіх ведаў па гуманітарных прадметах. Яны шукалі зніклыя словы, збіралі пазлы і будавалі вежы, малявалі і вызначалі навобмацак сімвалы Беларусі, угадвалі беларускія мелодыі і праходзілі анлайн-тэсты, збіраючы ключы, каб атрымаць свой адметны знак якасці – прыз. Лепшымі сталі навучэнцы з групы АЭП-36, якія былі ўзнагароджаны сертыфікатамі на атрыманне выдатнай адзнакі па адным з прадметаў гуманітарнага цыклу.