28 лютага Тыдзень роднай мовы завяршыўся чэленджам "Трэба дома бываць часцей", які быў прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна. Навучэнцы даведаліся шмат цікавых звестак пра жыццё і творчасць класіка, паўдзельнічалі ў чэленджы, падчас якога чыталі вершы Рыгора Барадуліна, а журы і гледачы выбралі лепшых. |